Беларуская Служба

ЗША засяроджваюцца на ўнутраных праблемах, іх месца гаранта сусветнага парадку зойме Кітай

07.03.2025 09:21
У гэтым перакананы шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Кітаі Тамаш Саевіч. Пекін будзе выкарыстоўваць хістанні Трампа ў сваёй прапагандзе, кажучы, што ЗША прайгралі.
Аўдыё
  • Эксперт пра рэакцыю Кітая на палітыку Трампа
              14-   ,
Канферэнцыя па знешняй палітыцы і знешніх сувязях падчас трэцяй сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 14-га склікання ў Пекіне, Ілюстрацыйнае фотаEPA/ANDRES MARTINEZ CASARES Dostawca: PAP/EPA.

Палітыка, якую рэалізуе Дональд Трамп, засяроджвання на ўнутраных праблемах Амерыкі, вызваляе месца гаранту сусветнага парадку. У ролі новага сусветнага паліцыянта сябе бачыць Кітай, перакананы шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Кітаі Тамаш Саевіч.

Сёння прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў са зваротам да Кангрэса. Гэта быў першы зварот аб становішчы краіны пасля ўступлення Трампа на пасаду. Большая частка больш чым паўтарыгадзіннай прамовы была прысвечаная ўнутраным справам, пра міжнародную палітыку, пра вайну ва Ўкраіне, Трамп сказаў усяго пару слоў ў канцы свайго выступу.

— Сёння я атрымаў ліст ад прэзідэнта Украіны Зяленскага, у якім ён заяўляе аб гатоўнасці Украіны як мага хутчэй вярнуцца да перамоў, каб наблізіць трывалы мір. Ён сказаў, што ніхто так не хоча міру, як украінцы.

Дадзеная прамова, чарговае сведчанне таго, што Амерыка ізалюецца, замарожвае міжнародную дапамогу, адварочваецца да партнёраў. Ці Пекін скарыстаецца гэтай нагодаю, каб пашырыць сваю ролю ў свеце. Кім сябе бачыць Кітай: сусветным паліцыянтам, гандляром?

—Безумоўна Кітай выкарыстае гэтую сітуацыю. Не ведаю, ці прэзідэнт ЗША разумее, што па сутнасці Дональд Трамп, які ваюе з Кітаем ды робіць усё, каб абмежаваць пашырэнне кітайскіх уплываў, насамрэч сваім падыходам да міжнароднай палітыкі ён узмацняе Кітай. Кітай ужо бачыць сябе паліцыянтам свету, краінай, якая дае свету мір: на Блізкім Усходзе, для Украіны. Кітай падрыхтаваў уласны мірны план з 12 пунктаў, з чаго 11 у падтрымку пазіцыі Расіі. Таму не варта цяпер чакаць, што Кітай пачне падтрымліваць Украіну. Гэтага не будзе. Кітай ніколі крытычны не ставіўся да расійскай агрэсіі. Пуцін ездзіў у Пекін, а кітайскі прэзідэнт у Маскву. Кітай усе апошнія гады хацеў, каб яго ўспрымалі краінай роўнай ЗША. Цяпер, калі маем адварот ЗША ад быцця паліцыянтам свету, краінай, якая дае грошы на дэмакратыю, бо верыць і распаўсюджвае яе, гэта вельмі моцна спрыяе Кітаю, а Пекін будзе выкарыстоўваць гэта ў сваёй прапагандзе, кажучы, што ЗША прайгралі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аудыёфайле